Послание Святейшего Патриарха Кирилла и Священного Синода Русской Православной Церкви архипастырям, клиру, монашествующим и мирянам в связи с 1030-летием Крещения Руси
Возлюбленные о Господе Преосвященные архипастыри, всечестные пресвитеры и диаконы, боголюбивые иноки и инокини, дорогие братья и сестры!
Ныне вся Полнота Церкви нашей чествует святого равноапостольного великого князя Владимира и с благодарностью вспоминает, как 1030 лет назад трудами сего богоизбранного и сильного духом мужа свершилось поворотное событие в истории славянских народов. Всеблагим действием Духа Святого князь обратился от языческих заблуждений, уверовал в Единородного Сына Божия Иисуса Христа и, приняв вместе со своими соратниками святое Крещение, принес на Русь спасительный свет Евангелия.
Почему мы называем событие Крещения Руси поворотным для истории наших народов? Потому что оно навсегда изменило облик всей славянской цивилизации и предопределило дальнейший путь ее развития. Это был действительно решительный поворот от тьмы к свету, от хождения во мраке ложных идей и представлений к обретению богооткровенной истины и спасению.
Человеколюбивый и Щедрый Господь даровал нам ни с чем не сравнимую милость и великое счастье: возможность принадлежать к Православной Церкви, составлять Единое Тело Христово и приобщаться к неисчерпаемому Источнику воды, текущей в жизнь вечную (Ин. 4:14). Итак, мы уже не чужие и не пришельцы, но сограждане святым и свои Богу, будучи утверждены на основании апостолов и пророков и имея Самого Иисуса Христа краеугольным камнем (Еф. 2:19-20).
Мы совсем немного знаем о жизни Руси до Крещения. Дошедшие до нас исторические свидетельства сохранили довольно противоречивый образ наших предков как людей, с одной стороны, жестоких и коварных, с другой — отважных и щедрых. Соблюдая законы кровной мести, славяне вместе с тем отличались особым гостеприимством и широтой души. Во времена же походов мирный славянин превращался в грозного и беспощадного воина: его ярость не знала пределов, и ради богатой добычи он был готов на все.
Славянский мир стоял как бы на перепутье между добром и злом, являя то благородные качества души, то страшную бездну тьмы. Требовался решительный и твердый шаг, чтобы сделать, наконец, этот судьбоносный выбор. И сей выбор делает святой равноапостольный князь Владимир. Православная вера, утвержденная в жизни предков трудами великого князя, преобразила народ наш, воспитала в нем дух самоотвержения и кротости, жертвенности и терпения.
На протяжении веков, последовавших за крещением в благословенных водах Днепра, Русь старалась созидать свое бытие на основании высоких христианских идеалов и верности Евангелию, стремилась устроять свою жизнь тем, что мыслитель Иван Ильин называл «целованием Креста», то есть горячей любовью ко Господу и благоговением пред совершенной Им Искупительной Жертвой. Невзирая на сложные перипетии истории, несмотря на все ошибки, уклонения и даже падения, главным для нашего народа неизменно оставалось служение Божественной правде и стояние в истине.
Приобщение к православной духовности стало мощным импульсом и для развития самобытной восточнославянской культуры. Религиозный выбор князя Владимира был, кроме того, и выбором образа мышления, христианского уклада общественной жизни и стиля культуры. Это был выбор цивилизационного пути. Теперь мы уже не можем представить себе нашу литературу, изобразительное искусство, архитектуру или музыку без евангельских мотивов и сюжетов. Пронизанные христианскими нравственными идеалами и ценностями, эти произведения вводят нас в богатый духовный мир православной веры и призывают задуматься о вечных вопросах бытия и смысле человеческой жизни.
Но не принадлежность к православной культуре лишь по рождению делает нас христианами. Быть православным христианином — это не дань традиции из «любви к отеческим гробам» и национальной истории. Быть православным христианином — это в первую очередь сознательный выбор жизненного пути, это непрестанное искание Христа и Его правды. Подобно тому как равноапостольный князь Владимир, совлекшись ветхого человека с делами его и облекшись в нового (Кол. 3:9-10), навсегда отдал свое сердце Господу Иисусу, так и мы, помня, какого мы духа (Лк. 9:55), призваны быть не слышателями только, но исполнителями слова (Иак. 1:22), вполне осознавая, что жизнь наша сокрыта со Христом в Боге (Кол. 3:3).
Искание истины Христовой и стояние за нее — вот главный завет святого князя Владимира народам Святой Руси — наследникам Днепровской купели. Вся наша общая история и культура, вся многовековая духовная и церковная традиция наших народов — связаны с познанием этой истины. Оно составляет сердцевину нашего бытия и самосознания, оно и объединяет всех нас, дает силы идти по пути исторического развития, преодолевая любые невзгоды, бедствия и рознь.
И сейчас в братской нам Украине, в стране, где находится священная Днепровская купель крещения народов Руси, стихии мира сего восстают на Церковь святого князя Владимира, пытаясь разрушить единство этой святой Церкви. Духовенство и верующие подвергаются несправедливым обвинениям и поношениям. Но мы верим, что никакое давление извне не сможет разрушить священные узы Христовой любви, объединяющей нас в единое Тело Церкви. Мы верим, что наша общая молитва поможет преодолеть все испытания, сохранить чистоту Православной веры и верность канонической правде.
Единеми усты и единым сердцем прославляя Создателя за Его неизреченную милость к нам, будем же достойными сей обильно изливаемой любви Божией и того великого духовного приношения, которое сделал равноапостольный князь Владимир своему народу.
Молитвами сего дивного угодника Господня да благословит Небесный Владыка страны исторической Руси миром, да укрепит пастырей и верующих Украины, мужественно сохраняющих верность канонической Церкви — и дарует Свою неоскудевающую помощь на пути спасения, дабы мы, не сообразуясь с веком сим, но преобразуясь обновлением ума нашего (Рим. 12: 2), совершали свое служение Богу и людям, свидетельствуя о немеркнущей красоте и созидающей силе веры Христовой.
* * *
Узлюбленыя ў Госпадзе Праасвяшчэнныя архіпастыры, шаноўныя прасвітары і дыяканы, богалюбівыя інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры!
Сёння ўся Паўната Царквы нашай ушаноўвае святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра і з удзячнасцю ўспамінае, як 1030 гадоў таму намаганнямі гэтага богаабранага і моцнага духам чалавека адбылася паваротная падзея ў гісторыі славянскіх народаў. Усядобрым дзеяннем Духа Святога князь адмовіўся ад паганскіх аблуд, паверыў у Адзінароднага Сына Божага Іісуса Хрыста і, прыняўшы разам са сваімі паплечнікамі святое Хрышчэнне, прынёс на Русь спасіцельнае святло Евангелля.
Чаму мы называем падзею Хрышчэння Русі паваротнай для гісторыі нашых народаў? Таму што яна назаўжды змяніла аблічча ўсёй славянскай цывілізацыі і прадвызначыла далейшы шлях яе развіцця. Гэта быў сапраўды рашучы паварот ад цемры да святла, ад хаджэння ў змроку памылковых ідэй і ўяўленняў да здабытку богаадкравеннай ісціны і спасення.
Чалавекалюбівы і Шчодры Гасподзь дараваў нам ні з чым не параўнальную міласць і вялікае шчасце: магчымасць належаць да Праваслаўнай Царквы, складаць Адзінае Цела Хрыстова і прылучацца да невычэрпнай Крыніцы вады, што цячэ ў жыццё вечнае (Ін. 4:14). Такім чынам, мы ўжо не чужынцы і не прыхадні, а суграмадзяне святых і дамачадцы Бога, усталяваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, маючы краевугольным каменем Самога Іісуса Хрыста (Эф. 2:19-20).
Мы зусім няшмат ведаем пра жыццё Русі да Хрышчэння. Гістарычныя сведчанні, якія дайшлі да нас, захавалі даволі супярэчлівы вобраз нашых продкаў як людзей, з аднаго боку, жорсткіх і каварных, з іншага — смелых і шчодрых. Выконваючы законы кроўнай помсты, славяне разам з тым адзначаліся асаблівай гасціннасцю і шырынёй душы. У часы ж паходаў мірны славянін ператвараўся ў грознага і бязлітаснага воіна: яго лютасць не ведала межаў, і дзеля багатай здабычы ён быў гатовы на ўсё.
Славянскі свет стаяў як бы на раздарожжы паміж дабром і злом, выяўляючы то высакародныя якасці душы, то страшную бездань цемры. Патрабаваўся рашучы і цвёрды крок, каб зрабіць, нарэшце, гэты лёсавызначальны выбар. І гэты выбар робіць святы роўнаапостальны князь Уладзімір. Праваслаўная вера, зацверджаная ў жыцці продкаў намаганнямі вялікага князя, перамяніла народ наш, выхавала ў ім дух самаадданасці і лагоды, ахвярнасці і цярпення.
На працягу стагоддзяў, якія надышлі за хрышчэннем у благаславёных водах Дняпра, Русь імкнулася ствараць сваё быццё на падмурку высокіх хрысціянскіх ідэалаў і вернасці Евангеллю, імкнулася ўладкоўваць сваё жыццё тым, што мысліцель Іван Ільін называў «цалаваннем Крыжа», што значыць гарачай любоўю да Госпада і глыбокім шанаваннем Яго Адкупіцельнай Ахвяры. Нягледзячы на складаныя перапетыі гісторыі, нягледзячы на ўсе памылкі, ухіленні і нават падзенні, галоўным для нашага народа нязменна заставалася служэнне Божай праўдзе і стаянне ў ісціне.
Далучэнне да праваслаўнай духоўнасці стала моцным імпульсам і для развіцця самабытнай усходнеславянскай культуры. Рэлігійны выбар князя Уладзіміра быў, акрамя таго, і выбарам вобразу мыслення, хрысціянскага ладу грамадскага жыцця і стылю культуры. Гэта быў выбар цывілізацыйнага шляху. Зараз мы ўжо не можам уявіць сабе нашу літаратуру, выяўленчае мастацтва, архітэктуру ці музыку без евангельскіх матываў ці сюжэтаў. Прасякнутыя хрысціянскімі маральнымі ідэаламі і каштоўнасцямі, гэтыя творы ўводзяць нас у багаты духоўны свет праваслаўнай веры і заклікаюць задумацца аб вечных пытаннях быцця і сэнсе чалавечага жыцця.
Але не прыналежнасць да праваслаўнай культуры толькі паводле нараджэння робіць нас хрысціянамі. Быць праваслаўным хрысціянінам — гэта не даніна традыцыі па прычыне «любові да бацькоўскіх магіл» і нацыянальнай гісторыі. Быць праваслаўным хрысціянінам — гэта ў першую чаргу свядомы выбар жыццёвага шляху, гэта няспынны пошук Хрыста і Яго праўды. Падобна да таго як роўнаапостальны князь Уладзімір, зняўшы з сябе старога чалавека з учынкамі яго і апрануўшыся ў новага (Кал. 3:9-10), назаўсёды аддаў сваё сэрца Госпаду Іісусу, так і мы, памятаючы, якога мы духа (Лк. 9:55), закліканы быць выканаўцамі слова, а не толькі слухачамі (Іак. 1:22), цалкам усведамляючы, што жыццё наша схавана з Хрыстом у Богу (Кал. 3:3).
Пошук ісціны Хрыстовай і стаянне за яе — вось галоўны запавет святога князя Уладзіміра народам Святой Русі — спадчыннікам Дняпроўскай купелі. Уся наша агульная гісторыя і культура, уся шматвекавая духоўная і царкоўная традыцыя нашых народаў — звязаныя з пазнаннем гэтай ісціны. Яно складае сэрцавіну нашага быцця і самасвядомасці, яно і аб’ядноўвае ўсіх нас, дае сілы ісці шляхам гістарычнага развіцця, пераадольваючы любыя нягоды, бедствы і варожасць.
І зараз у братняй для нас Украіне, у краіне, дзе знаходзіцца свяшчэнная Дняпроўская купель хрышчэння народаў Русі, стыхіі свету гэтага паўстаюць на Царкву святога князя Уладзіміра, спрабуючы загубіць адзінства гэтай святой Царквы. Святары і вернікі церпяць несправядлівыя абвінавачанні і знявагі. Але мы верым, што ніякі знешні ўціск не зможа разарваць свяшчэнныя повязі Хрыстовай любові, якая аб’ядноўвае нас у адзінае Цела Царквы. Мы верым, што наша агульная малітва дапаможа адолець усе выпрабаванні, захаваць чысціню Праваслаўнай веры і вернасць кананічнай праўдзе.
Адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам услаўляючы Тварца за Яго невымоўную міласць да нас, будзьма вартымі гэтай шчодрай любові Божай і таго вялікага духоўнага дару, які зрабіў роўнаапостальны князь Уладзімір свайму народу.
Малітвамі гэтага дзіўнага ўгодніка Гасподняга няхай благаславіць Нябесны Ўладар краіны гістарычнай Русі мірам, няхай умацуе пастыраў і вернікаў Украіны, якія мужна захоўваюць вернасць кананічнай Царкве — і даруе Сваю бясконцую дапамогу на шляху спасення, каб мы, не прыстасоўваючыся да веку гэтага, але пераўтвараючыся абнаўленнем розуму нашага (Рым. 12:2), здзяйснялі сваё служэнне Богу і людзям, сведчылі пра нязгасную прыгажосць і стваральную сілу веры Хрыстовай.