Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне як сацыякультурная з’ява развіваецца ў прасторы і часе па меры развіцця грамадства. Амаль усе яго складовыя кампаненты і структурныя, і сутнасныя, і функцыянальныя, акрамя таго, што маюць пэўны ўнутраны імпульс руху, падвяргаюцца таксама ўплыву знешніх фактараў. Дадзеныя фактары ўяўляюць сабой сукупнасць (комплекс) гісторыка-культурных умоў, якія стымулююць, актывізуюць або, наадварот, запавольваюць ці тармозяць развіццё выхаваўчага працэсу, вызначаюць агульныя тэндэнцыі і накірункі яго станаўлення.