Тыдзень праваслаўнай кнігі

24/03/2017

У школе надаецца вялікая ўвага выхаванню вучняў на прынцыпах праваслаўнай культуры. З гэтай мэтай на працягу некалькіх гадоў праводзіцца факультатыўны курс «Асновы праваслаўнай культуры» для вучняў пачатковай школы.
Добрай традыцыяй у сярэдняй школе №2 г. Жыткавічы сталі сустрэчы з благачынным Тураўскай епархіяльнай акругі пратаіерэем Генадзіем Хаткевічам, настаяцелем прыходу храма свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага ў г. Жыткавічы.
Чарговы раз пратаіерэй Генадзій завітаў у школу на класную гадзіну ў 9-я класы, якая праводзілася ў рамках тыдня праваслаўнай кнігі. Вучні з вялікім задавальненнем праслухалі аповед пра значэнне кнігі ў жыцці чалавека, паглыбілі свае веды па гісторыі беларускага кнігадрукаваня. Было адзначана, што іменна праваслаўная кніга несла асвету і культуру ў народ. Такой кнігай, перакладзенай на старабеларускую мову была Біблія, у прадмове да якой яе перакладчык і выдавец Францыск Скарына пісаў: « У Бібліі можна знайсці ўсе законы і правы, якія людзі на Зямлі маюць, у ёй ёсць лекі духоўныя і цялесныя, філасофскае вучэнне добразычлівасці, як любіць Бога для сябе і бліжняга».
Святар пазнаёміў вучняў з рукапіснай кнігай «Трэбнік» 1646 года выдання, дзе сабраны правілы і законы для праваслаўнага чалавека. Цікава было паглядзець на кнігі, выдадзеныя на стараславянскай мове, разгледзець шрыфт, загалоўныя літары, пазнаёміцца са зместам некаторых артыкулаў, дакрануцца рукамі да Свяшчэннага пісання, каб, як завяшчаў нам вялікі беларускі гуманіст – патрыёт Скарына, захоўваць і абараняць сваю чалавечую годнасць, быць вартым высокага звання – Чалавек.
Вучні падрыхтавалі выставу кніг па праваслаўю, ілюстрацыі да біблейскіх паданняў, вышываныя крыжыкам карціны храмаў, з захапленнем разглядалі макет царквы, які зрабіў вучань 1 класа Рай Уладзіслаў разам з бацькамі.
Навучэнцы і настаўнікі падзякавалі пратаіерэя Генадзія Хаткевіча за змястоўны і цікавы аповед.

Л. І. Блоцкая, класны кіраўнік 9 «А» класа
ДУА«Сярэдняя школа №2 г. Жыткавічы
імя А.У. Галавача»