Мэты візіту шматлікія — ад сустрэчы з вучнямі старшых класаў і юнымі журналістамі Дома творчасці, знаёмства іх з выданнем і старонкамі яго гісторыі да перамоў аб далейшым супрацоўніцтве не толькі з уласна гімназіяй, але і з філфакам Мазырскага педуніверсітэта, які мае ў гэтай навучальнай установе філіялы сваіх кафедр, і з Юравіцкім мужчынскім манастыром, які бярэ значны ўдзел у духоўным выхаванні гімназістаў.